«Этна-выходны ў беларускім скансэне»: экскурсія пад Мінскам

19.03.2022 13:00 - 15:00 музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён) Бясплатнае

19 сакавіка музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы ладзіць традыцыйную вясновую акцыю «Цалкам бясплатна» і запрашае на бясплатную адкрытую экскурсію па выставе «Беларускі лён» (аплочваецца толькі ўваходны квіток у музей).



Дата: 19 сакавіка

Час: 13.00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён

Вы даведаецеся пра вырошчванне і традыцыйную апрацоўку ільну, пабачыце, як з кволай сцяблінкі атрымлівалі трывалую нітку. А напрыканцы экскурсіі кожны жадаючы зможа сплесці сабе паясок і развучыць традыцыйныя веснавыя песні.

Удзельнікаў чакае:

— экскурсія па выставе «Беларускі лён»;

— майстар-клас па пляценні паяскоў;

— майстар-клас па вывучэнні традыцыйных веснавых песень.

 Пачатак экскурсіі а 13-й на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь» (каля мапы музея).


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Свята ведаў у Суле

05.09.2026 14:00 - 06.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Імпрэза «Мінск народных» у Мінску

12.09.2026 (17:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ