Фэст «Нефільтраванае кіно» ў Варшаве

25.04.2025 18:00 - 21:00 Kinoteka, палац культуры і навукі (plac Defilad 1) 18 злотых

 

У пятніцу, 25 красавіка, у Варшаве пройдуць паказы беларускага кінафэста «Нефільтраванае кіно».





Сёлета прапануюць праграмы, што ўяўляюць сабой мазаіку кінематаграфічных формаў для даследавання сучаснай рэчаіснасці.

У такіх праграмах, як «Замежнікі ў сусвеце» і «Чалавек і алгарытмы», фільмы выкарыстоўваюць эстэтыку глітчу, нелінейныя наратывы і гібрыдныя медыя для крытыкі тэхналагічных, экалагічных і ідэалагічных сістэм — у духу «беднай выявы (вобраза)» Хіта Штаерля і «вобраза-часу» Жыля Дэлёза.

Фестываль пераадольвае супярэчнасці паміж традыцыямі і эксперыментамі: секцыя жахаў адхіляе імітацыю і робіць спробу дэкаланізацыі жанру, «Муры і гукі» даследуюць падвойную ролю мовы адначасова як маста і бар’ера, а «Сны Левіяфана» кантэкстуалізуюць асабістую траўму ў рамках сацыяльна-палітычнага гвалту.

Нават беларускі зборнік, хаця і мае рэгіянальную накіраванасць, уносіць уклад у больш шырокі дыялог аб ідэнтычнасці пад палітычным прэсам.

Вось уласна беларускую праграму і прапануюць глядзець у пятніцу, 25 красавіка.

Па сеансе будзе дыскусія.


Квіткі коштам 18 злотых бярыце па спасылцы. А па гэтай спасылцы глядзіце склад беларускай праграмы.



Вам можа быць цікава

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Вясновы канцэрт ансамбля «Класік-Авангард» у Мінску

18.04.2026 (17:00 - 19:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Варкшопы «Капсула часу» ў Кракаве

18.04.2026 18:30 - 19.04.2026 17:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Спектакль «Валізка» ва Уроцлаве

08.05.2026 (19:00 - 21:00) Centrum Kultury Nowy Pafawag (Chociebuska 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ