Фэст вясновага раўнадзенства – 2018

23.03.2018 18:00 - 18:00 клуб "Re:public" (вул. Прытыцкага, 62) ад 25 р.

Юбілейны пяты фестываль!

Пры ўдзеле гуртоў: Gods Tower; Znich; Trollwald; Дрыгва; Рутвіца.

23 сакавіка ў клубе “Re:public” (Мінск, Прытыцкага 62, ст.м.Кунцаўшчына) адбудзецца пяты юбілейны “ФЭСТ ВЯСНОВАГА РАЎНАДЗЕНСТВА 2018”, прымеркаваны да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Назва і час правядзення фестывалю бяруць свае вытокі з народнай традыцыі. Асаблівай пашанай у нашых продкаў карыстаўся той момант руху сонца, калі дзень раўняўся з ноччу і з гэтага часу пачынаў павялічвацца, святло пачынала перамагаць цемру, калі надыходзіў доўгачаканы перыяд пацяплення і абуджэння прыроды. Менавіта да дня вясновага раўнадзенства прымяркоўвалі пачатак новага года.

Цікава, што складнік пятага фэсту вельмі нагадвае складнік першага, які адбыўся ў 2014 годзе, дзе ўзялі ўдзел 3 слупы беларускай фолк-метал сцэны: Gods Tower, Znich, Litvintroll.

Кошт квіткоў (танцпляц):

✔25 р. – да 23 сакавіка 2018;

✔30 р. – у дзень мерапрыемства.

Квіткі папярэдне можна набыць:

✔любыя касы kvitki.by і bezkassira.by;
✔bezkassira.by/fyest_vjasnovaga_ranadzenstva_2018-3716
✔https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/kluby/fest-vj..;

Месца за столікам: 30 р. (замаўляць па тэлефоне: +375291419497).
Падрабязнасці: https://vk.com/raunadzenstva
Тэлефон для даведак: +375291419497.

Вам можа быць цікава

Выстава “Юрый Карачун. Да 95-годдзя з дня нараджэння. Акварэль, малюнак” у Мінску

13.03.2026 17:00 - 12.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Першы вясновы Шпакоўнік у Вільні

15.03.2026 (19:00 - 21:00) Vilniaus senasis teatras (Basanavičiaus g. 13)

Iva Sativa ў Батумі

28.03.2026 (21:00 - 23:00) Circus Arena (23 Nikoloz Baratashvili Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ