ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль абуджаных TUTAKA пад Беластокам

15.07.2022 - 16.07.2022 13:30 - 20:00 паляна Барык каля вёскі Гарадок (Беластоцкі павет) Бясплатнае

Фестываль абуджаных TUTAKA пройдзе ў Грудку пад Беластокам ужо гэтымі выходнымі, 15 і 16 ліпеня. Уваход вольны!

Дата: 15 і 16 ліпеня

Час: з 13.00 (час мясцовы)

Месца: Паляна Барык каля вёскі Гарадок на Падляшшы, у Беластоцкім павеце, гміна Гарадок

Вось што вас чакае:

15 ліпеня

16:00 — 16:30 — чытанні казак для дзяцей ад «Мова Нанова»;

16:30 — 18:00 — літаратурны вечар ад «Мова Нанова»;

18:00 — 20:00 — акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі «Птушкі Свабоды» з Аляксандрай Канафальскай;

21:00 — танцы ў лесе са Sv@da Dj Set.

16 ліпеня

13:00 — майстар-класы па вырабе лялькі-матанкі;

14:00 — спектакль для дзяцей «Брыдке качэня» Тэатру Czrevo на гаворцы беларусаў Падляшша;

15:00 — майстар-клас па вырабе паясоў «краек»;

16:00 — спектакль для дзяцей «Сябры Лесу» ад «Мова Нанова»;

17:00 — майстар-клас па традыцыйных беларускіх выцінанках;

18:00 — папяровыя птушкі з Аляксандрай Канафальскай.

14:00 — 17:00 — Руфіна Базлова і мастацкая акцыя «Framed in Belarus», а таксама майстар-клас па вышыўцы для дарослых;

17:00 — 19:00 — гульні, майстар-класы і забавы ад «Мова Нанова». 

І яшчэ майстар-класы:

Адбудуцца таксама дыскусіі:

15:00 — Вайна ва Украіне. Што з Беларуссю?

16:00 — Беларуская культура на-над мяжамі;

17:00 — Беларуская эміграцыя пасля 2020 года;

18:00 — Прэс-прэзентацыя праекта «Godzina stąd na wschód».

А 19-й распачнецца вялікі канцэрт з удзелам J:MORS, Chornabrova, праекта «Слухай рух», Shuma, Volski.

Завершаць фэст танцы з Hajda Banda і Sv@da Dj Set!

Уваход вольны, не забывайцеся!

Як дабрацца да месца фэста грамадскім транспартам — глядзіце па гэтай спасылцы.

Непадалёк фестывалю будзе абсталявана намётавае мястэчка.  Аплата: 30 злотых з чалавека, незалежна ад колькасці дзён.  Платны душ будзе даступны ў гатэлі Pronar. Кошт 12 zł. Вазьміце свой рушнік. У фестывальнай прасторы будуць Toi Toi і магчымасць умыць рукі.

Калі плануеце гатэль, то шукайце загаддзя і майце на ўвазе, што Беласток знаходзіцца ў 30 км ад месца правядзення фестываля.

На месцы будзе food court. Бліжэйшыя крамы знаходзяцца на адлегласці 1,4 км.

Цяпер вы ведаеце ўсё. Засталося толькі прыехаць!

Вам можа быць цікава

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Умоўна геніяльнае шоу ў Тбілісі

20.12.2025 (16:00 - 18:00) Speak easy (33 Mikheil Tsinamdzghvrishvili)

Урокі працы з Hutkasmachnaa ў Гданьску

20.12.2025 (17:00 - 19:00) паведамяць удзельнікам (Кракаў)

Калякалядны Вольскі ў Варшаве

20.12.2025 (19:00 - 21:00) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ