• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Фінал рэспубліканскага фестывалю «Тата, мама, я – футбольная сям’я!»

Пачатак: 26.08 (10:40)
Канец: 26.08 (10:40)
Палі Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола
(Мінск, пр-т Пераможцаў 20/3)
Кошт: Уваход вольны
Google

Самыя спартыўныя сем’і краіны паспаборнічаюць за званне лепшай футбольнай сям’і Рэспублікі Беларусь. Фінал рэспубліканскага фестывалю «Тата, мама, я – футбольная сям’я!» адбудзецца 26 жніўня на палях Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». 

Першы раз фестываль праводзіўся ў 2016 годзе і ўжо тады прыцягнуў да ўдзелу 56 беларускіх сем’яў, у якіх кожны з яе членаў выступае за актыўны і здаровы лад жыцця. А самай «футбольнай» сям’ёй Беларусі стала сям’я Скорык з Калодзішчаў, якая складаецца з 6 чалавек.

Рэгіянальныя этапы фестывалю ў 2017 годзе стартавалі 1 траўня з Брэсцкай вобласці, у якой удзел у спаборніцтвах прынялі 104 сям’і і 350 чалавек. Затым спаборніцтва прайшлі ў кожнай з абласцей краіны. Па выніках рэгіянальных этапаў у рэспубліканскі фінал трапілі 10 сем’яў ад кожнай вобласці і горада Мінска. Усяго ў фестывалі «Тата, мама, я – футбольная сям’я!» у 2017 годзе ўзялі ўдзел каля 2 500 чалавек.

Арганізатараў радуе такая колькасць дружных і спартыўных сем’яў, гатовых прыняць удзел у праекце. А ўдзельнікі кажуць пра тое, што футбол – самы даступны від спорту для сумеснага баўлення часу ўсёй сям’ёй, бо для гульні патрэбен толькі мяч і свабодная пляцоўка.

Па рэгламенце фестывалю да гульняў дапускаюцца ўдзельнікі ва ўзросце ад 5 да 55 гадоў. Сям’я павінна складацца як мінімум з трох чалавек. Аднак колькасць дзяцей, якіх можна заявіць для ўдзелу, не абмежавана. Менавіта таму на гульнявых палях падчас правядзення фестывалю можна было сустрэць вялікую колькасць шматдзетных сем’яў.

26 жніўня ў фінале рэспубліканскага фестывалю «Тата, мама, я – футбольная сям’я!» прымуць удзел 70 сем’яў пераможцаў рэгіянальных этапаў і 56 сем’яў удзельніц леташняга фестывалю. Такім чынам, у фінале сустрэнуцца 126 сем’яў з усёй краіны, якія і вызначаць лепшую футбольную сям’ю 2017 года. Кожнаму без выключэння ўдзельніку фестывалю будуць уручаны прызы і падарункі ад арганізатараў і партнёраў, а лепшым дастануцца футбольныя мячы з аўтографамі гульцоў нацыянальнай зборнай і квіткі ў ВІП-ложу на адзін з хатніх матчаў нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па футболе ў 2018 годзе.

На гульні фінальнага этапу запрашаюцца і заўзятары. Арганізатары і партнёры фестывалю падрыхтавалі насычаную забаўляльную праграму з конкурсамі, віктарынамі і памятнымі прызамі. Кожнага з гасцей і ўдзельнікаў фестывалю чакае непаўторная атмасфера вялікага сямейнага свята, напоўненага эмоцыямі і добрым настроем.

Ініцыятыву рэспубліканскага фестывалю «Тата, мама, я – футбольная сям’я!» падтрымліваюць арганізацыі ЮНІСЕФ, Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип