Фотабёрдынг у Бярэзінскім запаведніку

17.05.2025 - 18.05.2025 12:00 - 18:00 Бярэзінскі запаведнік 50 рублёў



 Гэтымі выходнымі, 17 і 18 траўня, Бярэзінскі запаведнік запрашае на спаборніцтвы па фотабёрдынгу.





Тэрыторыя запаведніка і яго наваколляў, як вядома, з’яўляецца домам для мноства відаў птушак, ад рэдкіх да шырока распаўсюджаных. Фотабёрдынг дае ўнікальную магчымасць адшукаць і захаваць іх у натуральным асяроддзі.

Вас чакае спаборніцтва, напоўненае пошукам, назіраннем і, вядома ж, фатаграфаваннем птушыных насельнікаў.

Сабраныя дадзеныя могуць быць выкарыстаны навукоўцамі для вывучэння феналогіі, міграцыі птушак, іх тэрытарыяльнага размеркавання.


Арганізацыйны ўнёсак — 50 рублёў.

Падрабязнасці і рэгістрацыю глядзіце па спасылцы.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Сэрца старога горада» ў Віцебску

18.06.2025 16:00 - 07.07.2025 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Вольскі ў Штутгарце

02.07.2025 (19:00 - 21:00) Theater Atelier (Stöckachstraße 55)

Купальская імпрэза «Ой, рана на Івана...» у Гомелі

06.07.2025 (15:00 - 20:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Спектакль «Экстрэмісты» ў Варшаве

16.07.2025 19:00 - 17.07.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ