Купальская імпрэза «Ой, рана на Івана...» у Гомелі

06.07.2025 15:00 - 20:00 філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) Бясплатнае



У нядзелю, 6 ліпеня, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць купальскую імпрэзу «Ой, рана на Івана...»





Вас чакае:
 

  • лекцыя пра Купалле — раскажуць пра гісторыю і традыцыі гэтага свята; 
  •  майстар-клас па пляценні купальскіх вяночкаў — вы дазнаецеся і як правільна іх плесці, і што далей з імі рабіць; 
  •  майстар-клас па мотанках з травы — гэтыя лялькі дапамогуць здзейсніць жаданні; 
  •  майстар-клас па травяных кілімочках — зробіце духмяны дэкор, які напоўніць ваш дом водарам летніх траў і кветак. 


З сабой можна ўзяць любімыя палявыя кветкі для вянка. 


Уваход вольны, падзякуюць за данаты любога памеру. 




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ