Фотавыстава «Даўнія прыбышы: гендарнае вымярэнне стараверскай культуры Паўночнай Беларусі» у Вільні

10.11.2024 - 05.12.2024 17:00 - 19:00 Беларускі музей (Vilniaus g. 20) Бясплатнае

З 10 лістапада па 5 сьнежня 2024 году ў Беларускім музэі ў Вільні адбудзецца фотавыстава «Даўнія прыбышы: гендарнае вымярэньне стараверскай культуры Паўночнай Беларусі». Выстава — вынік этналягічных экспэдыцыяў, прадпрынятых Уладзіславам Івановым з 2002 па 2015 гады па сучаснай Віцебшчыне.


Дата: з 10 лістапада па 5 снежня

Час адкрыцця фотавыставы: 17:00 (час мясцовы)

Месца: Vilniaus g. 20, Вільня

Гендарнае вымярэньне культуры беларускага стараверства (на прыкладзе старавераў-папоўцаў і беспапоўцаў Віцебшчыны) дагэтуль выяўляе часта закрытыя або малазразумелыя бакі гэтай культуры і дэманструе не толькі багатую гісторыю стараверства Беларусі ў цэлым, але таксама пасьпяховыя спэцыфічныя інтэграцыйныя мадэлі ва ўмовах як новай радзімы, так і зьменлівых, мала спрыяльных захаваньню традыцыйных каштоўнасьцяў сьвету.

Гендарная гісторыя старавераў Віцебшчыны ўключае розныя мадэлі: ад кансэрватыўнай папоўскай стараверскай мадэлі ўзаемаадносінаў мужчынаў і жанчынаў да адкрытай і досыць прагрэсіўнай беспапоўскай стараверскай мадэлі, якая падразумявае між іншым такі фэномэн, як «жаночае духоўнае лідарства».

На выставе апрача гендарнага вымярэньня ўвага скіроўваецца таксама на такі важны аспэкт, як этналёгія і гісторыя (э)міграцыі, выгнаньня, бо ў свой час стараверы зьведалі досьвед выгнаньня, эміграцыі і скрозь час дэманструюць цікавыя мадэлі адаптацыі да новых, часам складаных умоваў жыцьця.



Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ