9 жніўня ў касцёле Святой Альжбеты ў Вене адбудзецца адкрыццё міжнароднай выставы «Беларускія мастакі ў выгнанні».
Экспазіцыя аб'ядноўвае творы 18 беларускіх мастакоў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь пасля падзей апошніх гадоў і сёння працягваюць творчую дзейнасць у розных краінах Еўропы. Нягледзячы на жыццё ў эміграцыі, іх мастацтва застаецца непарыўна звязаным з беларускай культурай, гістарычнай памяццю і надзеяй на будучыню.
Праект створаны і курыруецца Дыянай Шылінай.
На выставе прадстаўлены жывапіс, графіка і творы сучаснага мастацтва. Работы распавядаюць пра свабоду, чалавечую годнасць, памяць, веру, вымушаную эміграцыю і захаванне нацыянальнай культурнай ідэнтычнасці. Кожная карціна — гэта асабістая гісторыя мастака, які апынуўся далёка ад сваёй Радзімы.
Удзельнікі выставы: Olga Yakubouskaya, Tatsiana Savich, Iryna Khvaynitskaya, Natallia Bord, Jaraslau Kirvel, Lana Grybanskaya, Wladyslaw Zalenski, Maryja Sanko, Sviatlana Ilyashenka, Yauheniya Paluyan, Ekaterina Evdokimova, Ivan Zhukau, Olga Silivanchyk, Alina Lark, Andrei Dukhounikau, Maciej Velhas, Alexandr Schdanowitsch, Pavel Voinitski.
Уваход вольны.