Фестываль беларускага кіно “BULBAMOVIE”

24.10.2015 17:00 - 21:00 Цэнтр Сучасных Мастацтваў (ул. Някрасава, 3) Бясплатнае

Запрашаем 24 кастрычніка а 17-й у Нацыянальны Цэнтр Сучасных Мастацтваў Рэспублікі Беларусь на V Варшаўскі фестываль беларускага кіно “BULBAMOVIE”.

У праграме мерапрыемства конкурсны прагляд лепшых незалежных беларускіх кароткамятряжных дакументальных і мастацкіх фільмаў:

1.„Клапоцкi” рэж. Аляксандр Міхалковіч, дак., 17 хв.
2. „Музыка унутры” рэж. Андрэй Кашперскі і Нэлла Васілеўская, маст., 15 хв.
3. „Апошнi дзень дурнога жыцця” рэж. Сяргей Філатаў, маст., 7 хв.
4. „Беларусь якая” рэж. Влада Сенкова і Святланa Сакалоўская, маст., 25 хв.
5. „Адной крыві” рэж. Мітры Семенаў-Алейнікаў, маст., 15 хв.

6. „Амерыкан бой” рэж. Мікіта Лаўрэцкі, маст., 25 хв.

7. „Пасха Хрыста” рэж. Дарыя Юркевіч, дак., 13 хв.

8. „Пугач” рэж. Сяргей Каласоўскi, маст., 12 хв.

9. „Вірус” рэж. Васіль Цыбулька, маст., 6 хв.

10. „Беларускія гульні” рэж. Іван Куракевіч, дак., 13 хв.

11. „Кансьерж” рэж. Робэрт Сенека, маст. 9 хв.

Напрыканцы кампетэнтнае журы абвесціць пераможцаў конкурсу і уручыць Залатую, Срэбраную і Бронзавую Бульбу. Таксама будзе ўручаны адмысловы прыз за найцікавейшы гук ад студыіі Яўгена Рагозіна і прыз глядацкіх сімпатый.

Прыемным падарункам стане невялікі акустычны канцэрт ад Андруся Такіданга.

Кошт квітка 30 000.

Квіток дае таксама права на наведванне экспазіцыі Цэнтра Сучасных Мастацтваў.

https://www.facebook.com/bulbamovie

Наш адрас: г. Мінск, ул. Някрасава, 3.

+375295628238


Вам можа быць цікава

Выстава «Сэрца старога горада» ў Віцебску

18.06.2025 16:00 - 07.07.2025 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

05.07.2025 14:00 - 26.07.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Свята «З народзінамі, Марк!» у Віцебску

07.07.2025 (17:00 - 19:00) дом-музей Марка Шагала (вул. Пакроўская, 11)

Спектакль «Па што ідзеш, воўча?» ў Авіньёне

15.07.2025 (20:30 - 22:00) Le Rouge Gorge (Place de la Mirande)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ