Фестываль “Гальшанскі замак-2015”

29.08.2015 11:00 - 23:00 аг. Гальшаны Ашмянскага раёна Бясплатнае

29 жніўня ў аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна пройдзе фестываль “Гальшанскі замак-2015”.

Праграма фестывалю:

11:00 – 13:00 Пляцоўка «Цэнтральная плошча» аг. Гальшаны

11:00 – Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 735-годдзю заснавання Гальшан

12:00 – Тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў фестывалю да руін былога замка Сапег

12:10 – Святочны канцэрт творчых калектываў Воранаўскага і Ашмянскага раёнаў “Віншуем вас са святам”

12:30 – 22:30 Пляцоўка «Цэнтральная сцэна».

12:30 Тэатралізаваны пралог “Фестываль вітае гасцей”

13:00 Шоў-спектакль вулічнага тэатра “Вір” па аднаіменнай карціне нідэрландскага мастака Іероніма Босха (г.Мінск).

17:00 Майстар-клас па сярэднявечным танцам( танцавальны калектыў “Soleil” і дуэт «ДЗІВАБОР» г. Мінск).

18:00 Канцэрт заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь

“Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр” (г.Мінск).

19:30 Узнагароджанне пераможцаў турніраў.

20:00 Канцэрт старадаўняй і сучаснай музыкі з удзелам гуртоў горада Мінска: «Літы талер», «PAWA».

22:00 Агнявое прадстаўленне вулічнага тэатра «Вір»( г. Мінск).

13:30-17:00 Пляцоўка “Рыцарскі стан”

(прадстаўленне з удзелам ваенна-гістарычных і рыцарскіх клубаў з гарадоў Мінск, Гродна, Ліда, Навагрудак і іншых).

13:30 – Конны турнір (стральба з лука, кіданне дрота на галопе, рубка мячом капусты і яблыка, нанізванне кальца на дзіду, падняцце хусткі з зямлі дзідай, зшыбка на конях).

14:30 – Турніры (рыцарскі турнір, турнір 5 на 5), бугурты (масавыя бітвы рыцараў).

16:00 – Тэатралізаванае коннае шоў “Гісторыя рыцара” (конна-спартыўны клуб “Залатая шпора” г. Мінск).

16:30 -Турнір лучнікаў.

На працягу мерапрыемства працуюць пляцоўкі:

17:00-19:00 Пляцоўка “Запрашаем у гульні”

-рыцарскія гульні і паказальныя выступленні клуба славянскіх адзінаборстваў «Арыдан» (г. Гродна)

– майстар-класы па хадзьбе на старадаўніх хадулях (вулічны тэатр «Вір» г. Мінск).

11:00-20:00 Пляцоўка «Горад майстроў»

(выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-класы па дэкаратыўных відах народнай творчасці, традыцыйных для рэгіёну).

11:00-20:00 Дзіцячая пляцоўка (дзіцячыя атракцыёны).

11:00-20:00 Пляцоўка «Іпадром»

(рыцарскі лагер, лагер лучнікаў і коннікаў, катанне на конях).

11:00-22:00 Пляцоўка грамадскага харчавання

(міні-кафэ, гандлёвыя палаткі).

 

Ашмянскі веснік

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Аб’ектнае мастацтва Аляксандра Малея» ў Віцебску

29.08.2025 11:00 - 30.09.2025 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

SAMOTA і navalach у Познані

18.09.2025 (20:00 - 22:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Ян Клапоцкі ў Мінску

26.09.2025 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ