Галіна Азеран у Тбілісі

11.04.2025 20:00 - 22:00 Mechanica sound club (9 Dimitri Uznadze St) 50 лары

 


У пятніцу, 11 красавіка, віцебская спявачка, кампазітарка і прадзюсарка Галіна Азеран, вядомая як Chikiss, прыязджае ў Тбілісі з прэзентацыяй альбома «Between Time and Laziness».





Напісаны ў Санкт-Пецярбургу, Берліне і Афінах, створаны пры ўдзеле фінскага мультыінструменталіста Jaakko Eino Kalevi і выпушчаны на нямецкім лэйбле Bureau B, гэты альбом увасабляе ў сабе экзістэнцыйныя, псіхалагічныя і філасофскія разважанні ў фармаце песень.

Даследуючы тэмы матывацыі і самасумнення, доўгі цень Савецкага Саюза і калектыўную эмпатыю з кінематаграфічным размахам, Chikiss балансуе паміж цемрай і святлом, у сваім самым прадуманым і вывераным вакальным альбоме, робячы выбар на карысць надзеі.



Квіткі коштам 50 лары бярыце па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

28.03.2025 16:00 - 04.05.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ