Беларускі індзі-гурт Vapna выпускае «Рэдкі від» — краўт-рокавую оду пра нас і што пасля нас застаецца

Сінт-поп-дуэт Vapna працягвае нас радаваць сінгламі напярэдадні выхаду новага альбома «Амаль». У песні «Рэдкі від» музыкі разважаюць пра плынь жыцця і пра тое, якое месца мы ў выніку ў ім зоймем.

Redki Vid

««Рэдкі від» — адна з некалькіх песень на альбоме, якая звязана з тэмай вады, — распавядае фронтмэн гурта Андрэй Вазьянаў. — Рэфрэн і мелодыя з’явіліся, калі мы з сябрамі ўпершыню пабачылі акіян у Партугаліі, а куплеты прыйшлі нашмат пазней і, па кантрасце, увабралі нашыя мясцовыя, далёкія ад акіянскага берага думкі: пра бясконцы пошук сваіх і грыбніцу ўзаемападтрымкі».

Слухаць на ўсіх пляцоўках

«Рэдкі від» — другі сінгл з новага альбома Vapna «Амаль», які выйдзе напрыканцы вясны на лэйбле Radio Plato. Першы сінгл 1000 Krain / Nusivylimas можна паслухаць тут.