Памёр Сяргей Кныш — бубнач рок-гуртоў «Бонда», Ulis і «Крама»

Пра сьмерць Сяргея «Баршча» Кныша, сузаснавальніка гурту «Бонда», паведамілі яго сябры ў фэйсбуку, піша «Радыё Свабода».

cyargej-knysh.jpgСяргей Кныш

Сяргей Кныш быў бубначом і аўтарам тэкстаў у беларускамоўным рок-гурце «Бонда», які існаваў з 1980 па 1989 год, потым выступаў з рок-гуртом ULIS.

Мянушка «Боршч» зьявілася ў Сяргея Кныша з студэнцкіх часоў, бо ён вельмі любіў гэтую страву, калі вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Быў удзельнікам першага незалежнага беларускага моладзевага згуртаваньня «Беларуская майстроўня».