ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

29.03.2023 18:00 - 20:00 Цэнтр беларускай супольнасці і культуры (Vilniaus 20) Бясплатнае

У сераду, 29 сакавіка, у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры будзе творчая сустрэча з перакладчыкамі Ганнай Янкутай і Ігарам Крэбсам.



Дата: 29 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Vilniaus 20, Вільня


Спадар Ігар прадставіць два новыя выданні з серыі «Гебраістыка Беларусі», якія нядаўна выйшлі ў Мінску: «Старая новая зямля» Тэадора Герцля і «Габрэйскія мелодыі» Генрыха Гайнэ.

А спадарыня Ганна прадставіць свой (эка)паэтычны праект "Геалогія"/"Канстытуцыя", які асэнсоўвае беларускія падзеі 2020 года праз прызму галоўнага беларускага закона, які парушаецца рэжымам.

«Геалогія» і «Канстытуцыя» — гэта адна і тая ж кніга, якая пад рознымі назвамі была выдадзеная ў Мінску і ў Польшчы.

Прыходзьце ж абмеркаваць паэзію і цэнзуру, літаратуру і жыццё, атрымаць аўтограф ды добра пабавіць час за літаратурнымі размовамі!

Уваход вольны.







Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Майстар-класы ў Мінску

08.07.2026 20:00 - 09.09.2026 20:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Баль вяргіняў» у Залессі

22.08.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ