Майстар-класы ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 10 BYN
У Мінску да канца жніўня Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на ўнікальныя майстар-класы і інтэрактыўныя лекцыі. Тут кожны знойдзе занятак да душы — ад гісторыі старажытных млыноў да стварэння абярэгаў уласнымі рукамі.

Прапановы:

  • «Асілкі зямлі беларускай» — даведацца пра гісторыю млыноў і зрабіць ляльку-«Млынарку»;
  • «Сонечны конь» — пра каняводства, міфалогію і ляльку-абярэг «Сонечны конь»;
  • «Вясна, вясна жаданая!» — лекцыя пра вясну і майстар-клас па ляльцы «Птушка шчасця»;
  • «Здароваму ўсё здорава» — падарожжа ў гісторыю медыцыны і стварэнне лялькі «На здароўе»;
  • «Акенца шчасця» — зрабіць сувенір з галін дрэва ў тэхніцы фларыстыкі, каб захаваць летні настрой

Кошт: 10 рублёў

Увага: заняткі праводзяцца для груп ад 5 чалавек.

Час правядзення абмяркоўваецца індывідуальна.

Папярэдні запіс абавязковы!

Даведкі і запіс па тэлефонах:

• 270-17-02
• +375 29 284 17 02



Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ