Сустрэча з праектам «Хто ты гэткі? | Kto ty jesteś?» у Беластоку

19.12.2025 17:00 - 18:00 Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24) 80 злотых

У пятніцу, 19 снежня, у Беластоку адбудзецца адкрытая сустрэча з нагоды прэм'еры новых медыяпраектаў «Хто ты гэткі? | Kto ty jesteś?» і падкаста «Tutaka».


Абодва праекты прысвечаны гісторыі, памяці і сучаснай ідэнтычнасці беларусаў Беласточчыны.

У сустрэчы возьмуць удзел даследчыца і аўтарка кніг «Бежанства 1915» і «Камяні мусілі паляцець. Сцёртая гісторыя Падляшша» Анэта Прымака-Онішк і рэжысёр фільмаў «Хто ты гэткі? | Kto ty jesteś?» Мікалай Ваўранюк, а таксама вядучая падкаста «Tutaka» Настасся Суханосік.

У новым сезоне праекта «Хто ты гэткі? | Kto ty jesteś?» Анэта Прымака-Онішк прапануе крытычны погляд на найбольш устойлівыя міфы пра беларусаў Беласточчыны.

Фільмы аналізуюць паходжанне гэтых наратываў, супастаўляюць іх з гістарычнымі фактамі і запрашаюць да пераасэнсавання звыклых уяўленняў пра рэгіён, яго мінулае і жыхароў.

Новы сезон падкаста «Tutaka» засяроджаны на гісторыях карэнных беларусаў Беласточчыны. У кожным выпуску вядомыя прадстаўнікі мясцовай беларускай супольнасці дзеляцца асабістым досведам, распавядаюць пра жыццё ў рэгіёне, свой шлях да беларускасці, сямейную памяць і культурную дзейнасць у кантэксце памежнай ідэнтычнасці.

Сярод гасцей сезону - Мікалай Ваўранюк, Алег Латышонак, Ілона Карпюк, Ілья Фіёнік, Гражына Харытанюк-Міхей.

Падчас сустрэчы адбудзецца прэм'ерны паказ першага эпізоду 4-га сезона «Хто ты гэткі? | Kto ty jesteś?», а таксама размова з аўтарамі праектаў.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

03.04.2026 16:30 - 10.05.2026 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску

24.04.2026 (16:00 - 18:00) музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4)

«Relikt» у Познані

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Klub muzyczny «Pod Minogą» (Feliksa Nowowiejskiego 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ