Гістарычна-вінны квэст «У пошуках святога Грааля» ў Варшаве (18+)

07.04.2024 15:30 - 18:00 Łazienki Królewskie Бясплатнае


Беларускі вінны праект inwine.pl працягвае радаваць нас імпрэзамі і ў нядзелю, 7 красавіка, ладзіць новую сумесна з «Варшаўскім шпацырам» — гістарычна-вінны квэст «У пошуках святога Грааля».



 


Дата: 7 красавіка

Час: 15.30 (час мясцовы)

Месца: Łazienki Królewskie, Варшава



Квэст гэты прыгодніцка-хуліганскі, бо адбудзецца у парку Łazienki Królewskie, дзе «Варшаўскі шпацыр» будзе расказваць вам гістарычныя таямніцы і цікавосткі, а inwine.pl — частаваць выдатным віном. 


Калі вы пройдзеце ўсе 5 тураў без памылак, то адзначыце перамогу пеністым з Шампані, ну а калі не — будзеце піць Савецкае. 

Усё залежыць ад вас. 


Колькасць удзельнікаў абмежаваная. 


Па падрабязнасці, кошты і запіс пішыце ў дырэкт да @vit_proza.






Вам можа быць цікава

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Максім Знак у Дэлфце

18.09.2026 (20:00 - 22:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Строчыцкія перазвоны-2026 у Азярцы

20.09.2026 (13:00 - 14:30) музей народнай архітэктуры і побыту

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ