У панядзелак, 21 верасня, у Зялёнай Гуры адбудзецца вечар, прысвечаны беларускаму кінафестывалю «Bulbamovie».
Пакажуць два фільмы незалежнага беларускага кіно і правядуць дыскусію. У праграме:
«Barbie.ru», рэж. Андрэй Кудзіненка, 2024
Барбі ў «рускім свеце»: як толькі ляльку дастаюць з упакоўкі, яе яркі макіяж ператвараецца ў брудныя пацёкі, а на высокіх скулах з’яўляюцца сінякі. Пластык трэскаецца пры сутыкненні з рэальнасцю.
Калі ты не ператворышся з лялькі ў матыля з тытанавымі крыламі і шыпамі, як доўга ты зможаш выжыць у гэтым свеце?
У ролях: Паліна Дабравольская, Павел Яскевіч, Мікалай Другі, Святлана Зелянкоўская, Павел Крыксуноў, Піт Паўлаў
«Акупацыя. Містэрыі», рэж. Андрэй Кудзіненка, 2004
Беларускія ўлады забаранілі пракат і паказы фільма, палічыўшы яго выклікам афіцыйнаму гістарычнаму наратыву.
Уваход вольны.