Гістарычны клуб у Тбілісі абмяркуе выбары ў Беларусі

11.08.2023 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У пятніцу, 11 жніўня, у Тбілісі — новая сустрэча беларускага гістарычнага клуба.



 Дата: 11 жніўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным), Тбілісі 


Тэма дужа злабадзённая — «Гісторыя выбараў у Беларусі ў найноўшы перыяд»

Для кагосьці фальсіфікацыі на выбарах пачаліся толькі ў 2020 годзе, але варта разумець, што фундамент аўтарытарызму і падману ў нашай краіне пачаўся задоўга да сучаснай дыктатуры. 



На сустрэчы вы даведаецеся: 

Які механізм фальсіфікацый быў закладзены ў пачатку ХХ стагоддзя ў Расійскай імперыі і дзейнічае дагэтуль. Што да гэтага інструменту дадалі бальшавікі

Знішчэнне выбараў як з’явы ў Савецкай Беларусі. 

Сістэма наменклатурнай перадачы ўлады

 Выбары ў сучаснай Беларусі: атрыманне і страта народаўладдзя 

Дзе ў гісторыі Беларусі шукаць магчымасці да вяртання дэмакратычных элекцый. Традыцыі дэмакратыі, знішчаныя Расеяй. 


Вядоўца — спадар Раман, выкладчык гісторыі Беларусі.


Уваход вольны — рэгіструйцеся па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Мастацтва і музыка ў Мінску (16+)

28.08.2026 (18:00 - 02:00) BW spot (вул. Кульман, 9)

Vulitsa Ezha ў Мінску

29.08.2026 12:00 - 30.08.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

KaS у Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Ратуша (пл. Свабоды, 2а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ