Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 - 31.08.2026 10:00 - 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1) Бясплатнае
У суботу, 16 траўня, у полацкім музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я пачынае працу выстава «Беларускае інсітнае мастацтва: маляваныя дываны і відкі на шкле».

На выставе прадстаўлены маляваныя дываны аднаго з самых славутых прадстаўнікоў гэтага накірунку — Язэпа Драздовіча, а таксама невядомых аўтараў, знойдзеныя пераважна на тэрыторыі сучаснай Віцебскай вобласці, а таксама відкі на шкле першай паловы ХХ ст. з фонду Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе».

Маляваныя дываны як накірунак у дэкаратыўным мастацтве Беларусі былі распаўсюджаны ў 1920-х — пачатку 1960-х гадоў.

Тэрыторыя, на якой яны бытавалі, мела абмежаваны характар: вёскі, мястэчкі, раённыя цэнтры Беларусі, асабліва Глыбоцкі і Шаркаўшчынскі раёны Віцебскай вобласці, Слуцкі і Салігорскі раёны Мінскай вобласці, а таксама Палессе.

Цяжка дакладна вызначыць вытокі мастацтва маляваных дываноў. Хутчэй за ўсё яно з’явілася і развівалася на традыцыях узорных тканых вырабаў. Росквіт гэтага накірунку ў даваенны і першы пасляваенны час тлумачыцца тым, што інтэнсіўная перабудова вёскі і паляпшэнне інтэр’ера сялянскага жылля патрабавалі новых відаў дэкаратыўнага аздаблення.

Яшчэ адным не менш цікавым накірункам інсітнага мастацтва Беларусі з’яўляюцца відкі на шкле («відкі, відзікі» — ад слова «від») — роспіс фарбамі на шкле. Яны аздаблялі інтэр’еры хат у вёсках, мястэчках, а часам і гарадах у пачатку і сярэдзіне ХХ ст.

Нароўні з маляванымі дыванамі, вышытымі ручнікамі і ўзорыстымі тканымі посцілкамі яны выступалі ў якасці аднаго са складнікаў вясковага інтэр’ера.

Працуе выстава да 31 жніўня.



Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

15.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ