Гістарычны квэст «Шляхамі Францыска Скарыны» ў Кракаве

08.10.2022 16:00 - 20:00 офіс фонду «Аўтаномія» (Osiedle centrum C9) ад 20 злотых

8 кастрычніка, у суботу, у Кракаве — круты гістарычны квэст паводле біяграфіі Францыска Скарыны. І нагода выдатная: 505 гадоў таму свет пабачыла першая беларуская друкаваная кніга.



Дата: 8 кастрычніка

Час: з 16.00 (час мясцовы)

Месца: офіс фонду «Аўтаномія», Osiedle centrum C9, Кракаў


Далёка ад дому, палачанін Францыск Скарына засвойваў актуальнейшыя на той час тэхналогіі, каб паставіць іх на службу свайму народу — яго культуры, ідэалам, слову.

Узгадаць і натхніцца жыццёвым шляхам пана Францішка ў форме цікавага і пазнавальнага гістарычнага квэста запрашаюць усіх ахвотных.


Удзел — donation ад 20 злотых.

Месцаў абмежавана, таму хутчэй рэгіструйцеся па спасылцы.


Квэст ладзіцца ў межах Дзён Беларускай культуры.



Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ