Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 14:00 - 16:00 Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62) Бясплатнае
22 жніўня ў Ждановічах пад шатамі старых бяроз, якія растуць на падворку Музея-дачы Васіля Быкава і калісьці натхнялі пісьменніка на творчасць, адбудзецца творчы літаратурны пленэр «Пад шум бяроз» — абмеркаванне яго апавядання «На сцяжыне жыцця».

Занятак, разлічаны на ўдзельнікаў розных узростаў, дапаможа пашыраць літаратурныя веды, развіць творчыя, пазнавальныя і мастацкія здольнасці.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі будуць:

  • развіваць навыкі аналізу твора і разумення яго асноўнай ідэі, сюжэта і структуры;
  • суперажываць героям і разважаць над іх учынкамі;
  • узбагачаць слоўнікавы запас і ўдасканальваць уменне аргументавана выказваць свае думкі;
  • абменьвацца меркаваннямі і развіваць крытычнае мысленне;
  • атрымліваць асалоду ад сяброўскіх зносін за кубкам гарбаты і пачастункамі

На пленэр варта прыходзіць падрыхтаванымі, папярэдне прачытаўшы апавяданне Васіля Быкава «На сцяжыне жыцця». Таксама варта паглядзець кінафільм «Фруза» (к/с «Беларусьфільм», рэж. В.Нікіфараў, 1981 г.), зняты па апавяданні.



Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ