Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

26.01.2023 19:00 - 20:30 Оmni Аcademia (Aukštaičių g. 6-30) 15 еўра

У чацвер, 26 студзеня, у Вільні пачынаецца цыкл аўтарскіх лекцый гісторыка Андрэя Бандарэнкі.



Дата: 26 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Оmni Аcademia, Aukštaičių g. 6-30, Вільня 


Першая лекцыя «Гісторыя Гальшкі з Астрога» прысвечана Ягелонам.

Авантурная гісторыя XVI стагоддзя, якая разгулялася на ўсёй вялікай прасторы ягелонскай дзяржавы — ад Вільні да Львова і ад Чаркас да Прагі.

Сапраўдныя падзеі, якія не саступаюць самаму захапляльнаму гістарычнаму раману: выкраданні, пагоні, забойствы, прыдворныя інтрыгі і лютая барацьба.

Драматычны лёс найбагацейшай спадчынніцы Вялікага Княства Літоўскага і сямейныя таямніцы апошніх Ягелонаў на фоне гісторыі нашай краіны эпохі Рэнесансу.


Кошт — 15 еўра.

Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Дзень маманта ў Здраўнёве

13.06.2026 (12:00 - 15:00) музей-сядзіба Рэпіна «Здраўнёва» (Віцебскі раён)

Саша Філіпенка ў Брне

19.06.2026 (18:00 - 20:00) Institut Paměti Národa (Radnická 369/10)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

19.06.2026 (18:00 - 20:00) Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ