Gods Tower // Re:Public

25.03.2016 19:00 - 21:00 Re:Public (вул. Прытыцкага, 62) Бясплатнае

Вялікі вясновы канцэрт гурта Gods Tower пройдзе 25га сакавіка ў клубе Re:Public. Шырокай публіцы будзе прадстаўлены сінгл Liar, выданы, традыцыйна, на вініле. Апошні раз вялікі сольны канцэрт гурт даваў у Мінску ў 2012 годзе і пасля чатырох гадоў гатовы адпаліць с забойным двухгадзінным сэтам. Канцэрт адкрое TerraKod – яскравы  прадстаўнік новай школы беларускага фолк-металу.

Жывая прэзентацыя песні Liar адбылася на зборным канцэрце гомельскіх метал-монстраў  31 кастрычніка 2015га году. З той пары з песняй былі зробленыя касметычныя праўкі і яна была запісаная і зведзеная ў пачатку 2016 году ў Гомелі. Бі-сайд «семідзюймоўкі» захоўваецца групай у стражайшым сакрэце да дня канцэрта. На сакавік запланаваны выхад афіцыйнага кліпа на загалоўную песню сінгла.

Каментуе вакаліст калектыва Лэслі Найф, – «Кліп як і песня будзе трохі  манументальным. Немагчыма зняць інакш, бо сёння гісторыя Джардана Бруна паўтараецца ў кожнай геапалітычнай падваротні. Мы жывем у час штодзённага  цемрашальства, калі паліць каб утрымаць уладу гэтак жа звычайна, як дадаць вяршкоў у каву. Сярэдневечча ўжо тут – песні на гістарычныя тэмы становяцца злабадзённымі,  а лірыка сама сабою пераўтвараецца ў сацыяльную».

Канцэрт адкрые TerraKod, выдаўшы ў 2015 годзе свой дэбютны альбом Paspality,  атрымаўшы ад крытыкаў лэйбл «new school of Belarusan folk-metal». Палескі драйв альбому складаецца з цяжкай гітарнай музыкі з дудой, гендэрна роўнай вакальнай пары і лірыкі на чатырох мовах (нават на латышскам). Напярэдадні, 24га сакавіка,  пройдзе вялікі бесплатны выступ гурта ў клубе TNT – прыходзьце на pre-party!

Набыць квіткі можна ў клубе Re:Public, пераходзе ст. м. Якуба Коласа і касах горада. Кошт – 250.000 першыя 100, далей 300.000, столік – 400.000. Інфалінія і дастаўка квіткоў па лініі метро: (044) 5517706, (029) 8517706.


Вам можа быць цікава

Выстава «Шчаслівы той, хто, як Уліс...» у Віцебску

03.06.2025 11:00 - 07.09.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: мінскае рэха» ў Мінску

11.07.2025 11:00 - 15.09.2025 19:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Renaissance Party ў Мінску

13.07.2025 (12:00 - 21:00) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

Спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» ў Брэсце (12+)

19.07.2025 (19:00 - 21:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ