Renaissance Party ў Мінску

13.07.2025 12:00 - 21:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) 16 рублёў



У нядзелю, 13 ліпеня у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў ладзяць Renaissance Party ў межах выставы «Рэнесанс: бясконцае натхненне»





З дапамогай інтэрактываў, арт-сустрэч, музыкі, касцюмаў і майстар-класаў вы адчуеце сябе героямі эпохі Адраджэння. 


План такі:
 

 13:00 — 14:00 — экскурсія на беларускай мове 

 14:30 — 15:30 — майстар-клас па маляванні «Квітнеючы Рэнесанс» з Людмілай Каюковай 

Месцаў на майстар-клас абмежавана, рэгіструйцеся па спасылцы. І трэба будзе даплаціць 5 рублёў

 16:00 — 17:00 — экскурсія на рускай мове 

 17:30 — 18:30 — музычны сэт на флейце «Адраджэнне» ад Вікторыі Янушкевіч 

 19:00 — 20:00 — экскурсія на беларускай мове 


Таксама на працягу ўсяго дня будуць працаваць:
 

  • Фатозона з касцюмамі «Адчуй сябе героем Адраджэння» 
  • VR-зона эпохі Адраджэння. «Шэдэўры на свае вочы» 
  • "Хто скраў Джаконду?" — арт-квест, які кожны можа прайсці самастойна і даведацца, хто скраў Мону Лізу 
  •  «Сон адраджэння» — вялізныя падушкі з мастацкімі ілюстрацыямі 
  •  «Рэнесанс: бясконцае натхненне» — выстава работ сучасных беларускіх мастакоў 
  •  Імерсіўны фільм «Італьянскі Рэнесанс: Джота, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль Санці, Тыцыян, Батычэлі» — ідзе няспынна. 



Квіткі коштам 16 рублёў поўны, 14 і 12 рублёў ільготныя можна набыць у касе Цэнтра альбо па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Шчаслівы той, хто, як Уліс...» у Віцебску

03.06.2025 11:00 - 07.09.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

13.07.2025 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ