«Гранд Кірмаш» у Палацы Радзівілаў

03.09.2022 10:00 - 19:00 Палац Радзівілаў ад 6 да 19 руб.


3 верасня ў Палацы Радзівілаў адбудзецца традыцыйны восеньскі «Гранд Кірмаш».


Дата: 3 верасня

Час: з 11:00 да 19:00

Месца: Нясвіжскі Палац Радзівілаў


Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбудзецца а 11-й гадзіне. Акрамя продажу вырабаў беларускіх рамеснікаў, гасцей свята чакаюць танцы, гульні, забавы, майстар-класы ў Цэнтральным двары.

У наведвальнікау палаца толькі ў гэты дзень з’явіцца магчымасць адправіцца на пошукі скарбаў, прыняўшы ўдзел у займальнай экскурсіі з элементамі тэатралізацыі «Па слядах апосталаў», і ўбачыць тое, што ў звычайныя дні ўбачыць нельга.

Кульмінацыяй свята стане дэфіле мадэляў у галаўных уборах з жывых кветак «На сучасны баль у Нясвіжскі палац», а таксама падвядзенне вынікаў фларыстычнага конкурсу «Кубак Нясвіжа 2022».


Увага! Набыць білеты можна будзе толькі ў дзень мерапрыемства.


Кошт білетаў:

6 руб. – на кірмаш у Цэнтральны двор (11:00–16:00).

19 руб. – адзіны білет на мерапрыемства (кірмаш + экскурсія «Па слядах апосталаў», 10:00–13:00).

12 руб. – адзіны білет для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў, шматдзетных сем’яў (кірмаш + экскурсія «Па слядах апосталаў», 10:00–13:00).



3 верасня час наведвання музейнай экспазіцыі палаца 10:00–19:00 (уваход да 18:00).

Даведкі па тэл.: + 375 29 551-80-51, + 375 29 190-31-49.

Адміністрацыя музея-запаведніка пакідае за сабой права на змены ў праграме.



Вам можа быць цікава

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ