Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 - 03.10.2026 19:00 - 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8) Бясплатнае
Сёння, 10 верасня, у музеі-майстэрні Азгура адкрываецца выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал».

Упершыню шырокай публіцы прадстаўлена арыгінальная мадэль знакамітага гарэльефа «Салідарнасць» заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Анатоля Арцімовіча.

Гэтае манументальнае пано было ўсталявана на фрыз будынка Цэнтра моды на Нямізе ў 1979 годзе і стала адным з галоўных сімвалаў савецкага бруталізму і візітнай карткай Мінска.

Дзесяцігоддзі ўнікальная 19-фігурная кампазіцыя захоўвалася ў майстэрні аўтара, а зараз «выходзіць у свет» як самастойны помнік эпосе.

Галоўная асаблівасць экспазіцыі — магчымасць убачыць задума майстра ў яго абсалютнай, першароднай форме. Выстаўка пазіцыянуе ідэю захавання спадчыны, якая павінна належаць гораду і яго жыхарам.

Выстава працуе трэцяга кастрычніка.



Вам можа быць цікава

Выстава плакатаў «Si Vis Pacem Para Bellum» у Вільні

08.09.2026 11:00 - 13.09.2026 20:00 «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

12.09.2026 17:00 - 13.09.2026 00:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Свята «І ў клёцак ёсць душа» пад Шаркаўшчынай

13.09.2026 (14:00 - 16:00) сельскі дом культуры

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ