Гуканне вясны пад Мінскам

26.03.2022 14:00 - 16:00 музей народнай архітэктуры і побыту Бясплатнае
26 сакавіка музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы запрашае на Гуканне вясны.

Дата: 26 сакавіка

Час: 14.00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён

«Гуканне вясны» — старажытнае свята, звязанае з абуджэннем прыроды і закліканнем вясны.

Наведвальнікі і ўдзельнікі свята змогуць вырабіць сабе прыгожую птушку — сімвал прыходу вясны, паслухаць традыцыйныя веснавыя песні ад фальклорнага калектыва, паўдзельнічаць у веснавых абрадах, павадзіць карагоды, патанчыць беларускія танцы.

Вас чакае:

выступленне фальклорнага гурта;

абрад «Гуканне вясны»;

майстар-клас па беларускім танцам і гульням;

майстар-клас па вырабу птушак;

майстар-клас па «маляванцы на шкле»;

выстава гліняных птушачак з калекцыі музея (у помніку «Школа»);

спаленне кола на плыце!

Далучайцеся!

Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вене

12.09.2026 (18:00 - 20:00) Unlimited Democracy (Operngasse 20)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ