Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 - 04.10.2026 18:00 - 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15) Бясплатнае
У пятніцу, 11 верасня, у галерэі Савіцкага адкрываецца выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт».

  • Што мы бачым, калі глядзім на мастака? Яго творы ці чалавека, які стаіць за імі? У цэнтры праекта — партрэты прадстаўнікоў беларускай арт-супольнасці: жывапісцаў, графікаў і скульптараў. Тут мастакі паўстаюць па-за звыклымі ролямі і кантэкстам — проста як людзі, якіх можна сустрэць на лесвічнай пляцоўцы. Экспазіцыя будуецца вакол двух станаў: «цішыні» паўсядзённага аблічча і «Арт-партрэта» — вобраза, у якім праяўляецца творчая энергія чалавека.
  • Ці можа знешнасць расказаць аб унутраным свеце?
  • Ці можна ўбачыць у партрэце характар, жыццёвы досвед і творчы патэнцыял?
  • І дзе праходзіць мяжа паміж асобай мастака і яго мастацтвам? 

Працуе выстава да 4 кастрычніка.



Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ