Гукавая тэрапія з жаночым хорам "SPIEVY" ў Варшаве

06.10.2025 - 06.11.2025 19:00 - 20:00 Бар "Карма" (Aleja 3 Maja 5) 100 злотых

У чацвер, 6 лістапада, жаночы хор SPIEVY ладзіць у бары "Карма" сеансы sound healing тэрапіі да Дзядоў.


Дзяды – адзін з найстаражытнейшых абрадаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Гэта час ушанавання продкаў, калі мы ўзгадваем тых, хто адышоў, і запрашаем іх быць побач з жывымі ў нашых сэрцах і думках.

Запрашаюць далучыцца і паслухаць песні, якія спрадвеку спявалі нашы продкі падчас розных абрадавых і святочных момантаў.

Гукавыя ванны па 20 хвілін - гэта практыка цялеснага расслаблення і гарманізацыі праз гук, калі вы знаходзіцеся ў коле спяваючых жанчын.

Набіраюць групы ў 5-10 чалавек.

Кошт - 100 злотых з асобы. Просяць перадаплату ў 50 злотых. Запісвайцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Містычныя выходныя ў Суле

01.11.2025 14:00 - 02.11.2025 17:00 Парк гісторыі Сула

Хор "Transitus" выканае Рэквіем Казлоўскага ў Мінску

02.11.2025 (14:00 - 15:30) касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4)

Майстар-клас па выцінанцы ў Варшаве

16.11.2025 (13:00 - 15:00) Прастора "MIT" (Stalowa, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ