Літаратурная інтэрвенцыя з удзелам Юлі Цімафеевай у Берліне

06.11.2025 19:30 - 21:00 Gropius Bau (Niederkirchnerstraße 7) 15 еўра

У чацвер, 6 лістапада, у Gropius Bau адбудзецца Літаратурная інтэрвенцыя "Быць успрынятым як цэласная асоба".


Тры аўтары ў выгнанні запрашаюць на чытанні і канцэрт у рамках выставы "Diane Arbus: Constellationen".

У рамках праекта Weiter Schreiben аўтары з ваенных і крызісных рэгіёнаў аб'ядноўваюць разнастайную аўдыторыю, мастацкія формы і культуры памяці ў культурных установах Берліна, каб аспрэчыць успрыманне і перспектывы.

На выставу "Diane Arbus: Constellationen" будуць рэагаваць сваімі творамі Юлія Цімафеева (Беларусь), Абдул Вахід Рафі (Афганістан) і Сэм Замрык (Сірыя).

Яны правядуць аўдыторыю па выставачнай прасторы.

Тэксты гучаць на мовах арыгіналу і ў перакладзе на нямецкую мову ў выкананні актрысы Мелікі Фарутан.

Вечар суправаджае кампазітар і выканаўца на ўдзе Набіл Арбайн.

Рэгіструйцеся праз мэйл wittig@weiterschreiben.jetzt да канца аўторка, 4 лістапада.

Уваход - па квітку на выставу (15 еўра поўны, 10 еўра ільготны).


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастацтва жывога агню» ў Мінску

15.10.2025 11:00 - 09.11.2025 19:00 Галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Шпацыр па Ластавіцкіх могілках у Гданьску

02.11.2025 (10:30 - 12:30) Ластавіцкія могілкі (вул. Ластавіцкая)

Дзень святога Губерта ў Беластоку

02.11.2025 (17:00 - 19:00) Chill Time Club (ul. św. Rocha, 5/32)

Беларускі квіз у Познані

03.11.2025 (19:00 - 21:00) MY pod sceną (ul. 27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ