Гурт “Петля Пристрастия”

30.01.2021 20:00 - 21:00 Youtube Бясплатнае

Беларускі фонд культурнай салідарнасці разам з YouTube-каналам “Страна для жизни” запрашае на анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

30 студзеня: гурт “Петля Пристрастия”

20:00

на канале #BY_Culture: 

Пост-панк гурт “Петля Пристрастия” быў створаны ў 2004 годзе вакалістам Іллёй Чарапко-Самахвалавым і басістам Цімафеем Савіцкім. У склад гурта ўваходзіць пяць чалавек, на яго рахунку пяць поўнафарматных альбомаў. Гурт шмат гастралюе.

“Петля Пристрастия” актыўна падтрымлівае пратэставы рух. Сінгл “Норма”, запісаны гуртом у красавіку-2020, быў пазней прысвечаны нескароным беларусам: https://youtu.be/nkfZLwyGxa0

Музыкі выступалі з канцэртам на “Плошчы пераменаў”, а 22 лістапада ў Мінску падчас “Марша супраць фашызму” быў затрыманы Ілля Чарапко-Самахвалаў, які быў асуджаны на 15 сутак.

-

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя відэа. Яны, як і вы, часта за гэта мелі непрыемнасці, былі затрыманы, збіты, вымушаны былі бегчы. Але нягледзячы на ўсю небяспечнасць яны з вамі да перамогі! 

Пры падтрымцы Беларускай дыяспары ў Нідэрландах. 

-

Глядзіце таксама:

6 лютага: гурт “N.R.M.”

-

Канцэрты пройдуць бясплатна. Але вы можаце падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў і іх праекты тут: https://byculture.org/donate​


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ