Гістарычная школа “Гісторыя ў падзеях і малюнках”

18.11.2013 18:00 - 20:00 Сядзіба ТБМ (вул. Румянцава, 13) Бясплатнае

У лістападзе ў сядзібе ТБМ у межах кампаніі “Будзьма” працягвае працаваць гістарычная школа “Гісторыя ў падзеях і малюнках” пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Алега Трусава. Заняткі будуць прысвечаны вывучэнню сучаснай гісторыі Беларусі ў ХХ – пач. ХХІ ст.

На занятках будуць праводзіцца гістарычныя віктарыны, пераможцы якой атрымаюць цікавыя прызы.

Падчас заняткаў таксама прадугледжаны абмен думкамі наконт сучаснага стану беларускай мовы і яе функцыянавання ў грамадстве.

Такім чынам, удзельнікі змогуць павысіць свае веды па гісторыі Беларусі і папрактыкавацца ў веданні беларускай мовы.

У лістападзе заняткі адбудуцца: 4 лістапада (панядзелак), 11 лістапада (панядзелак), 18 лістапада (панядзелак), 25 лістапада (панядзелак).

Пачатак а 18-й на вул. Румянцава, 13.

Уваход вольны


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ