Гісторыя грошай на Беларусі

20.07.2017 19:00 - 19:00 этнакрама “Цудоўня” (В.Траецкая, 14) Уваход вольны

Распавядае А. Карач, магістр гістарычных навук, аспірант кафедры археалогіі і этналогіі, гісторык, нумізмат

20 ліпеня

19.00

В.Траецкая, 14 (этнакрама “Цудоўня”)

Запрашаем у чароўнае нумізматычнае падарожжа, падчас якога мы прасочым усе асноўныя этапы грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі.
Вы даведаецеся, калі з’явіліся першыя манеты, чаму два стагоддзі асноўнай грашовай адзінкай на нашых землях быў арабскі дзірхем; абмяркуем пачатак манетнай справы ў ВКЛ, прасочым эвалюцыю наміналаў, якія выпускаліся ў часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Не абыйдзем увагай грашовае абарачэнне ў часы Расійскай імперыі, СССР.

І – увага! – у Вас будзе ўнікальная магчымасць пабачыць шэраг старажытных манет і ўпершыню дакрануцца да ўнікальнай серыі беларускіх банкнот 1993 г., якія так ніколі і не патрапілі ў абарачэнне. Адмысловыя госці – Зьміцер Карабач і Павел Падкарытаў (маёнтак Падароск).

Уваход вольны!

Даведкі па тэл. +375336232616 (Андрусь.Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”).

http://Cudounia.by

 


Вам можа быць цікава

Выстава Кацярыны Жучэнка "Кудзеля. Вузельчыкі. Год трансфармацыі" ў Заслаўі

07.10.2025 10:00 - 02.11.2025 19:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4, Заслаўе)

Майстар-клас па роспісе шопераў у Варшаве

25.10.2025 (12:00 - 15:00) прастора "MIT" (Stalowa, 36)

Гарадскі квэст пра філаматаў і філарэтаў у Вільні

25.10.2025 (14:00 - 16:00) Базыльянскія муры (Aušros Vartų g. 7B)

MARA FEST SEA LIGHTS у Сопаце

08.11.2025 (18:00 - 21:00) (al. Franciszka Mamuszki 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ