Канцэрт-спектакль «Нябесныя бегі Язэпа Драздовіча» ў Мінску (6+)

13.05.2026 19:00 - 21:00 КЗ «Мінск» (вул. Кастрычніцкая, 5) 25 BYN
13 траўня, у сераду, капэла «Санорус» запрашае на касмічны перфоманс «Нябесныя бегі Язэпа Драздовіча».

Вас чакае ўзнёслая музычна-драматычная фантазія на тэму жыцця, імкненняў і адкрыццяў беларускага генія.

Дзённікі, лісты і фрагменты з апісанняў мастаком іншапланетнага жыцця ажывуць і пераплятуцца з самабытнай беларускай і медытатыўна-касмічнай музыкай у выкананні хору і інструментальнага ансамбля капэлы.

А праекцыі карцін Драздовіча дазволяць адчуць сябе на месцы вандроўцы па далёкіх сусветах і перажыць гісторыю яго жыцця разам з ім.

Квіткі коштам ад 25 рублёў бярыце па спасылцы.

 


Вам можа быць цікава

IDAHOBIT Fest у Варшаве

17.05.2026 (15:00 - 19:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Вільні

21.05.2026 (18:30 - 20:30) (Кафедральная плошча)

Прэзентацыя артбука Кацярыны Массэ «Плод Дрэва тварэння» ў Мінску

22.05.2026 (19:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Паша Крывец у Мюнхене

23.05.2026 (20:30 - 22:00) Closer Bar (Sonnenstraße 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ