Гомель. Свята Дуды

15.02.2014 18:00 - 21:00 ГЦК 60 000 – 90 000

У Гарадскім цэнтры культуры пройдзе штогадовае фолк-этна-шоў “Свята дуды”.

Сёлета на ім выступіць гурт з Мінску PAWA (фолктронік/фолкрок), які наведае Гомель упершыню, яшчэ адзін сталічны гурт “Літы Талер” (былыя “Тутэйшыя”), што выконвае сярэднявечную танцавальную музыку і “беларускую архаіку”, а таксама гомельскі фолк-фэнтазі гурт “Млын Сонца”.

На “Свяце дуды-2014” можна будзе пачуць шмат сярэднявечнай музыкі, дзе дуда выкарыстоўваецца як у характэрным для яе гучанні, так і ў сучасных апрацоўках. А яшчэ ў праграме шоў – перфоманс ад гомельскага тэатра агню Atesh. Вядучым канцэрта будзе Зміцер Сасноўскі – лідэр і заснавальнік гурта “Стары Ольса”.

Падрабязнасці – у падзеі ў кантакце.


Вам можа быць цікава

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ