Гродна. Гарадская гульня “Адрыў”

11.07.2015 09:00 - 19:30 Пляцоўка Новага Замку Бясплатнае

Яшчэ не паспеем азірнуцца назад, як за спіною застанецца палова лета. Варта мець на ўвазе, што цёплыя выходныя дні можна інтэнсіўна і цікава правесці не толькі за горадам, але і ў ім самім. Гульня-гайд па гораду пад назвай “Летняя калекцыя”, якая пройдзе ў Гродне ў суботу 11 ліпеня, разлічана як на пешеходаў, так і на раварыстаў.

Свае каманды можна заяўляць на ўдзел да серады 8 ліпеня. Каманда павінна складацца з 1-3 чалавек. У залежасці ад абранага ўзроўню складанасці яна будзе мець 5 -7 гадзін на выкананне заданняў.

Гульня праходзіць пад адкрытым небым, у гарадской прасторы – у парках, на плошчах, вуліцах, дварах. Як чытаем на сайце арганізатара: “У “Адрыў” гуляюць аматары пешых і раваровых шпацыраў па горадзе, падарожжаў, актыўнага адпачынку, а таксама паклоннікі інтэлектуальных гульняў і знаўцы гісторыі роднай краіны.”

Цягам забавы ўдзельнікаў будуць чакаць розныя заданні, звязаныя з гісторыяй і геаграфіяй Гродна, а таксама загадкі. Арганізатары абяцаюць удзельнікам, што яны патрапяць у месцы, пра якія амаль што немагчыма даведацца звычайнаму турысту. На суботнім Адрыве ўдзельнікаў чакае таксама спецыяльны квэст у сценах Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка-архэаагічнага музея.

Гэта ўжо трэці “Адрыў”, які пройдзе ў нашым горадзе. Зараз зарэгістравана 115 каманд, у склад якіх уваходзіць 271 удзельнік. Для параўнання – у 2011 годзе стартавала 95 каманд (195 удзельнікаў), а ў першай гарадзенскай гульні – 53 каманды (104 удзельнікі). Сам праект налічвае 11 гадоў і распачынаўся ў Мінску. Зараз гульні праходзяць як у Беларусі, як і ў суседніх краінах – Расіі, Літве, Польшчы.

Гульня пачынаецца на пляцоўцы Новага Замку – першыя каманды пачнуць “адрывацца” а 9-ай, апошнія – а 12.30. Мерапрыемства закончыцца ў 19.30.

Кошт удзелу: 200/ 300 тыс. рублёў за каманду.
 

Твой стыль

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Мова формы» ў Гомелі

04.09.2025 16:00 - 26.10.2025 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Выстава «Un-packing: Лакуны памяці» ў Варшаве

24.09.2025 18:00 - 26.10.2025 19:00 Teatr Dramatyczny im. Gustawa Holoubka (Plac Defilad 1)

Гарадскі квэст пра філаматаў і філарэтаў у Вільні

25.10.2025 (14:00 - 16:00) Базыльянскія муры (Aušros Vartų g. 7B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ