Гродна. Прэзентацыя першага беларускага фэнтазі

23.05.2015 15:00 - 17:00 Крама “Ц” (вул. Траецкая, 16) Бясплатнае

Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі адзін – той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталяў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.

 

Захапляльная літаратура для падлеткаў і дарослых – цяпер і па-беларуску!

Грамадска-культурная кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае на фантастычную прэзентацыю рамана “Сем камянёў” і сустрэчу з ягоным аўтарам Аляксеем Шэінам 23 траўня ў “Краму “Ц” (вул. В. Траецкая, 16). Пачатак: 15.00

Толькі ў гэты дзень бар “Крамы “Ц” гатуе адмысловы эліксір “Таямніца Сямярых”!

 

У Яся, звычайнага гарадскога школьніка, захварэла лепшая сяброўка, Мірка. Людзі кажуць, што гэтая хвароба невылечная. Каб развеяць свае невясёлыядумкі, Ясьадпраўляецца на рачнуювыспу каля мястэчка і  выпадковатрапляе ў незвычайнуюкраінуЭферыю. Жыхарыкраінырасказваюць яму старажытную легенду праЖывуюваду, якая ацаляеўсехваробы. Ясьвырашаеадправіцца на пошукікрыніцы, кабздабыцьваду для Міркі.

 Але Жываявадатаксамапатрэбна і Вормару – самазванамуўладаруЭферыі, якімарыцьатрымацьпоўнуюўладу над сваім народам. Вормар, даведаўшыся, што ў іхкраінез’явіўся чужак, аддаезагадсхапіць хлопца.

 Указаць на месцаЖывойвадыможатолькізагадкавыПэтрафор – рэч, якуюніхтоячшэ не бачыў. Пэтрафор, аднак, будзебяссільны, калі не сабраць разам сем каштоўныхкамянёў: рубін, гіяцынт, турмалін, смарагд, тапаз, сапфір і аметыст. Гэтыякамяні з пакалення ў пакаленнеперадаюць сем шляхетных родаўЭферыі – Захоўнікі. Справа ўскладняеццатым, шточасткаЗахоўнікаўарыштаванаяВормарам.

 КабвызваліцьЗахоўнікаў і знайсцікрыніцу, Ясьвырашаедалучыцца да атрада, якірыхтуепаўстанне ў надзеіаднавіць на пасадзеЭферыізаконнагаУладара.

 

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Паліталагічны клуб у Варшаве

13.05.2026 (18:45 - 20:45) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a)

Паша Крывец у Берліне

20.05.2026 (20:00 - 22:00) Kara Kas Bar (Kurfürstenstraße 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ