Гродна. Сустрэча з гісторыкам Змітром Скварчэўскім

30.01.2016 19:00 - 22:00 “Крама Ц” (вул. В.Траецкая 16) Бясплатнае

Этнакрама “Цудоўня” запрашае на сустрэчу з гісторыкам і даследчыкам этнаграфіі Змітром Скварчэўскім. Ён раскажа пра даўнія традыцыі беларусаў, характэрныя рысы і асаблівасці зімовых і веснавых святаў.

В.Траецкая 16 (“Крама Ц”)
30 студзеня – 19.00

Як вызначалі зіму і вясну? Якія сэнсы нашыя продкі ўкладалі ў святы Грамніцы, Валоссе, Масленіца? Як вылучаліся дні зімовага сонцастаяння і веснавога раўнадзенства, калі адзначаўся старажытны Новы год?

Традыцыйна ў жыцці нашага народа каляндарныя святы займалі надзвычай важнае месца, невыпадкова мы і зараз настолькі адчувальныя да змены прыродных цыклаў, яе перанараджэння! У беларусаў да сёння захавалася ўнікальная, архаічная і жывая, адметная ад суседзяў каляндарную абраднасць.

На сустрэчы пойдзе размова пра характэрныя рысы і асаблівасці зімовых і веснавых святаў. Асаблівая ўвага будзе засяроджана на блізкіх святах канца зімы (люты) і пачатку вясны (сакавік).

Падрабязнасці ў суполцы vk.com/nar_sviaty і па тэлефоне +375(33) 6232616Андрэй Несцяровіч (этнакрама “Цудоўня”)

 

Даведка:
Этнакрама “Цудоўня” (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.


Вам можа быць цікава

Свята "Ехала Каляда з Полацку…" у, вядома, Полацку

10.01.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер`я (вул. Войкава, 1)

Калядная ялінка ў Н’ю-Ёрку

11.01.2026 (12:00 - 14:00) сабор св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (401 Atlantic Avenue)

Трэвэл-сустрэча з Яўгенам Гуцалавым ва Уроцлаве

11.01.2026 (17:00 - 19:00) майстэрня «Кола» (Odrzańska 6a/25)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ