Імперыя супраць моладзі: адкрытая лекцыя Аляксандра Фядуты ў Варшаве

15.04.2026 19:00 - 21:00 Беларускі моладзевы хаб (Dożynkowa 6A) Бясплатнае
15 красавіка ў Беларускім моладзевым хабе (Варшава, Dożynkowa 6A) адбудзецца лекцыя Аляксандра Фядуты на тэму «Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў».

Тэмы лекцыі:

I. Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурніцкім жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага.
II. Кароткая гісторыя патаемных гурткоў віленскай моладзі.
III. Мэты і метады працы таварыства філаматаў.
IV. Выкрыццё таварыства, ход следства і метады пераследу.
V. Лёсы філаматаў.

Аляксандр Фядута (Dr. Hab.) — літаратуразнаўца, палітычны аналітык, гісторык грамадска-культурнага жыцця ў ХІХ стагоддзі. Аўтар дакументальнай аповесці пра Францішка Малеўскага «Філамат у Імперыі», кнігі пра атачэнне Адама Міцкевіча «Сляды на снезе», зборнікаў навуковых прац пра польска-беларуска-расейскія літаратурныя сувязі «Сюжэты і каментарыі» і «Лісты мінулага часу».

У 2021 годзе быў затрыманы, 5 верасня 2022 году быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле «Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады», прызнаны палітзняволеным. 13 снежня 2025 году з групай 123 палітычных зняволеных быў дэпартаваны ва Украіну. Жыве ў Польшчы.

Уваход вольны.

Мерапрыемствы ладзяцца ў межах праграмы «ArtPower Belarus» у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі «Будзьма беларусамі».


Вам можа быць цікава

Вернісаж у Друі

09.08.2026 (08:00 - 11:30) (Друя, Браслаўскі раён)

«Dranik Fest 2026» у Рэдмандзе

15.08.2026 (16:00 - 21:00) (21820 NE, 56th St)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ