Іспанка, якая піша па-беларуску, у кнігарні “логвінаЎ”

10.09.2015 19:00 - 21:00 кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

10 верасня ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя іспанскай паэткі Анхелы Эспіносы Руіз, якая напісала па-беларуску  зборнік паэзіі “Раяль ля мора”.

У прэзентацыі праз відэамост возьме ўдзел аўтарка, а таксама Міхась Баярын і рэдактар кнігі Кірыла Камароўскі.

Пачатак а 19. Уваход – вольны.

крыху пра аўтарку. Анхела Эспіноса Руіз Нарадзілася ў 1993 у Іспаніі. Паэтка, перакладчыца. Піша вершы з 6 гадоў, па-беларуску – з 20. Літаратарка таксама перакладае беларускую паэзію на іспанскую. Сярод яе  перакладаў — купалаўскія “Малітва”, “Ворагам беларушчыны” і “Белая яблыня грому” Барадуліна. Вучыцца на славянскай філалогіі ў Гранадскім Універсітэце.


Вам можа быць цікава

Куратарская экскурсія па выставе Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

11.06.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Света Бень і Галя Чыкіс у Вільні

12.06.2026 20:30 - 13.06.2026 02:00 (Pylimo g. 4A)

Народзіны прасторы «Zołak» у Вільні

14.06.2026 12:00 - 15.06.2026 00:05 Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

20.06.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ