Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

20.06.2026 14:00 - 16:00 Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62) 25 BYN
20 чэрвеня, у суботу, у музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах адбудзецца майстар-клас Ірыны Князевай па відзіках.

«Відзікі» — гэта від народнага дэкаратыўнага роспісу, распаўсюджаны ў Беларусі з канца XIX стагоддзя да 1980-х гадоў, карціны напісаныя фарбай на шкле.

Разам з маляванымі дыванамі, вышытымі ручнікамі і тканымі посцілкамі, «відзікі» фарміравалі цэласны ансамбль пасляваеннага вясковага інтэр’ера.

Абразы, рамкі для фотаздымкаў, інтэр’ерныя карціны розных жанраў з выявамі букетаў кветак, птушак, катоў, жанчын, закаханых пар або копіі сюжэтаў вядомых карцін адлюстроўвалі ўяўленні аб прыгажосці і гармоніі жыхароў беларускіх вёсак.

Асаблівасцю «відзікаў» з’яўляецца выкарыстанне фольгі як ніжняга слою — яна прыгожа ззяе праз яркія фарбы і цёмны фон, надаючы карцінам незвычайнае «святло знутры».

У 2023 годзе «відзікі» былі ўключаны ў спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей Беларусі. Сёння яны зноў набываюць папулярнасць як аўтэнтычная форма беларускага інсітнага мастацтва.

Падчас майстар-класа ўдзельнікі пазнаёмяцца з традыцыяй і ўзорамі «відзікаў», пакрокава авалодаюць тэхнікай роспісу па шкле, створаць уласны аўтарскі «відзік» пад кіраўніцтвам мастачкі.

Удзел — 25 рублёў (рамка са шклом А4, акрылавыя фарбы, пэндзлі, маркеры, трафарэты, фартухі, нарукаўнікі, сурвэткі і інш. уваходзяць у кошт).

Запісвайцеся па нумары +375 29 811 21 85.



Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Сямейны фестываль «Вакол свету Букідс» у Мінску

08.06.2026 18:00 - 06.07.2026 20:00 Батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Кніжны клуб у Мінску абмяркуе Саламею Пільштынову (16+)

28.06.2026 (14:00 - 16:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ