Куратарская экскурсія па выставе Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

24.06.2026 19:00 - 21:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 10 BYN
У сераду, 24 чэрвеня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзяць куратарскую экскурсію па яго мемарыяльнай выставе «Экалагічная дысперсія».

Назва экспазіцыі не проста адсылае да фізічнай з’явы рассейвання святла або рэчыва.

У кантэксце спадчыны Алеся Родзіна – гэта магутная метафара інтэлектуальнага і творчага выпраменьвання.

Мастак на працягу дзесяцігоддзяў ствараў уласную экасістэму сэнсаў, якая не знікла з яго сыходам, а пачала працэс дысперсіі – пранікнення ў свядомасць новых пакаленняў, рассейвання ідэй у прасторы і часе.

Экскурсію правядзе паплечнік і сябар Алеся Родзіна, стваральнік выставы Зміцер Юркевіч.

Расповнд пойдзе пра незвычайны творчы і жыццёвы пошук спадара Алеся, пра дзейнасць творчых суполак і перфомансы нулявых.

Квіткі – 10 рублёў.




Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ