• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

«Я веру ў Цуд». Прэзентацыя кнігі Сяргея Ваганава

Пачатак: 24.01 (19:00)
Канец: 24.01 (19:00)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
(Мінск, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх))
Кошт: Уваход вольны
Google

Паэт, журналіст з амаль 60-гадовым стажам, старшыня Камісіі па этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў Сяргей Ваганаў чытае вершы пра

Аляксандра Коржыча, Барыса Нямцова, супрацьстаянне ў Курапатах і драматычную гісторыю сям’і, цесна пераплеценую з гісторыяй краіны.

Чатыры кулі
Памяці Барыса Нямцова
Чатыры кулі,
Шэсць смярдзючых гільзаў…
І цела, распасцёртае на фоне
Крамля,
Дзе ўтаропіў зрэнкі ўніз
Забойца, стаўшы як той цар на троне…
Ні да чаго ўжо прыгажосць манер
І цьмяныя выгібы лабірынта…
Адліты кулі у СССР.
Расія тымі кулямі забіта.
Ўсяго чатыры…
Шэсць смярдзючых гільзаў…
Зусім няшмат, каб вынішчальна-здзекліва
Вар’яцтва страху вырвалася з
Жаралы, праз якое паліць пекла.
Хаўруснікі, што вылеплены з бруду,
Паўзуць да трону звыклай каляінай…
Ім назаўжды пазаставацца Юдамі
Ля цела распасцёртае краіны…

****

Живет во мне подарком Бога,
Под плач оборванной струны,
Во чреве матери дорога
Во чрево вздыбленной страны…

— Каб так сказаць, мала ўмець пісаць вершы. Трэба мець біяграфію, лёс, сплецены з біяграфіяй «вздыбленной страны». Аўтар кнігі такі лёс мае, таму і мы маем гэтую кнігу, — кажа пра кнігу Сяргей Ваганава «Я веру ў Цуд» Уладзімір Някляеў.

Калі: 24 студзеня, чацвер, 19:00.
Дзе: Беларуская асацыяцыя журналістаў (вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх).
Уваход вольны.

АЎТАР ПРА СЯБЕ

Я нарадзіўся 6 кастрычніка 1941 года ў Казані, куды матуля, цяжарная мной, праз пакуты пачатку вайны здолела дабрацца з Мінска. Вярнуліся пасля вызвалення ў 1944 годзе.

З 1948 года вучыўся ў музычнай школе пры кансерваторыі, потым у 42-й сярэдняй школе, якую скончыў ў 1958 годзе. У 1963 годзе пасля заканчэння гістарычнага факультэта БДУ працаваў настаўнікам у вёсцы Далёкія на Браслаўшчыне.

Пачаў супрацоўнічаць з газетамі яшчэ студэнтам, з 1961 года. Спрацавалі, так бы мовіць, гены бацькоў-журналістаў. Працаваў у “Чырвонай змене”, “Сельской газете”, на розных пасадах у газеце “Знамя юности”. З 1976 па 2008 год — уласным карэспандэнтам газеты “Труд” па БССР, галоўным рэдактарам газеты “Труд” в Беларуси”. Падчас існавання СССР друкаваўся ў розных газетах, часопісах і зборніках у Беларусі, Расіі і за мяжой.

З пачатку 1900-х гадоў актыўна супрацоўнічаў з “Народнай газетай”, з газетай “Народная Воля”. У апошняй з 2008 па 2011 год — у якасці вядучага аўтарскай калонкі “Камертон”. У 2011 – 2015 гадах супрацоўнічаў з газетай “Наша Ніва” — таксама вядучым згаданай рубрыкі і ў якасці аўтара публіцыстычных нарысаў.

У 2016 годзе выдаў кнігу нарысаў і эсэ “Мосцік над вечнасцю”.

Адзін з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, выбіраўся віцэ-прэзідэнтам БАЖ, старшынёй Камісіі па этыцы.

Двойчы пераможца ў конкурсе БАЖ “Вольнае слова” ў намінацыі “Мастацка-публіцыстычныя жанры”.

З’яўляюся сябрам беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип