Kaciarina Vadanosava & Fantasy Orchestra

30.03.2017 19:00 - 19:00 Бар "Графіці" (зав. Калініна, 16) ад 5 р.
Вясна, спадарства! А значыць, самы час наведаць канцэрт самай узнёсла-рамантычнай ды эпічна-гераічнай у Беларусі спявачкі Кацярыны Ваданосавай і яе ансамбля!

Канцэрт будзе мець назву “Вяртанне з выраю”: новыя песні, новае гучанне, новыя пачуцці – музыкі быццам вярнуліся з доўгага падарожжа, узбагаціўшыся вопытам, ідэямі і ўражаннямі.

Fantasy Orchestra – гурт з даволі нетрывіяльным складам інструментаў: барабаны, бас, электрагітара, цымбалы ды электраскрыпка. Сама Кацярына Ваданосава з’яўляецца ў ім вакалісткай, аўтарам песень, а таксама грае на духавых інструментах. Менавіта такім наборам атрымліваецца якасна працаваць у музычным накірунку, які ўмоўна можна акрэсліць як “фэнтэзі-рок”, альбо “менестрэль-рок”.

Кацярына Ваданосава – беларуская спявачка, паэт, музыка, выканаўца. Аўтар паэтычнага зборніка “Міфатворчасць” (2015 г.) ды музычнага альбома з аднаіменнай назвай (2016 г.). Лаўрэат шматлікіх конкурсаў ды фестываляў у Беларусі ды па-за яе межамі. Самай нядаўняй узнагародай стала атрыманне перамогі ў конкурсе “Песня месяца” на радыё “Сталіца”.

Квіткі:

загадзя – 5 р.

у дзень канцэрта – 8 р.
Квіткі можна набыць на сайце graffiti.by і ў касе клуба па зав. Калініна, 16.

Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Максім Знак у Амстэрдаме

19.09.2026 (18:00 - 20:00) рэстаран «Pllek» (T.T. Neveritaweg 59)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

22.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ