Імпрэза “Прыйшла Каляда!” у Мінску

22.12.2025 14:00 - 16:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 10 рублёў

22 снежня, у панядзелак, у музеі Якуба Коласа адбудзецца імпрэза “Прыйшла Каляда!”.


Калядоўшчыкі штогод апранаюцца ў яркія касцюмы, часта ўпрыгожваючыся маскамі. Яны ходзяць па дамах, спяваюць калядкі - песні, якія расказваюць пра зіму, Каляды і пра добрыя справы.

Прыходзячы ў хату, калядоўшчыкі не толькі весяляць гаспадароў, але і прыносяць з сабой поспех і дабрабыт. Гаспадары частуюць іх прысмакамі, пірагамі і іншымі пачастункамі, а часам і дораць невялікія падарункі. 

З дапамогай фальклорнага ансамбля “Млынок”  дзеці пазнаёмяцца з традыцыйнымі віншаваннямі калядоўшчыкаў, абрадам “Ваджэнне казы “, прымуць удзел у калядных гульнях.

Квіткі - 10 рублёў. Запісвайцеся па тэлефоне (029) 284-17-02


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Дзень Годнасці ў Філадэльфіі

09.08.2026 (14:00 - 16:00) (LOVE Park)

«Нямая ліхаманка» ў Варшаве

09.08.2026 (14:00 - 16:00) Музей Вольнай Беларусі (дворык перад музеем) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ