Калядны беларускі квіз у Батумі

16.12.2023 19:00 - 22:00 каворкінг Медыя Хаб (Парнаваза Мепе 67) 15 лары


У суботу, 16 снежня, у Батумі — калядны беларускі квіз «Беларусь як матулю люблю»!




Дата: 16 снежня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Каворкінг Медыя Хаб, Парнаваза Мепе 67, Батумі 


У праграме — 7 тураў з пытаннямі пра Беларусь, яе культуру і гісторыю, утульная атмасфера і бамбічныя прызы.


Таксама раяць: 

прыйсці ў касцюмах, бо квіз калядны (за найлепшы ўбор будзе прыз) 

пацікавіцца гісторыяй гурта «Дзецюкі» і творчасцю «РСП» ды «J-морс» 

перагледзець «Міністэрства сепультуры» 



Усе гэта паспрыяе атрыманню прызоў! Рэгіструйцеся з камандай ці паасобку: каманду вам знойдуць абавязкова! 

Удзел — 15 лары з чалавека гатоўкай. З пытаннечкамі звяртайцеся да спадара @Kuddya


А на ўдзел рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ