Калядны вечар з Алегам Хаменкам і сябрамі

07.01.2013 19:00 - 21:00 Loft cafе (вул. П. Броўкі, 22) Бясплатнае

«Усе нашы традыцыі прывязаныя да вясковага асяродзьдзя, а вось як сьвяткаваць Каляды ў вялікім горадзе ніхто не задумваўся. Мы прапануем свой варыянт», — заяўляе Алег Хаменка, які ў 2013 годзе аднаўляе свой праект «Калядныя сустрэчы». Вялікі канцэрт з гэтай нагоды адбудзецца 7 студзеня ў клюбе Loft. Сам Алег прадставіць разам з музыкамі праграму «Кола грукатала» ў клюбным фармаце. Сьвяточную атмасфэру пакліканы стварыць гурты Dzivasil i Guda.

«Калядныя сустрэчы» Алег Хаменка з паплечнікамі пачаў праводзіць яшчэ ў 1997 годзе. «Нам прыдумаўся такі фармат нешта сярэдняе між фэстам і сяброўскай вечарынай, на якую мы запрашалі, як рок-, так і поп-зорак», — распавядае музыкант. Такія канцэрты праводзіліся на розных буйных пляцоўках — у палацы культуры МАЗ, тэатры эстрады, Купалаўскім тэатры, аднак сёлета Алег вырашыў зладзіць свае «Калядныя сустрэчы» ў клюбным фармаце. І вось чаму.

«Важна ня толькі царкоўнае сьвяткаваньне, важна, каб сьвята Раства адзначалася яшчэ і грамадзкім чынам. Нашы традыцыі прывязаныя да вясковага асяродзьдзя, а вось як сьвяткаваць Каляды ў вялікім горадзе ніхто не задумваўся. Мы хочам увесьці такую традыцыю, каб кожны гарадзкі жыхар ведаў, як можна калядаваць, якія песьні сьпяваць, якія стравы спажываць», — кажа пан Хаменка. 7 студзеня ў клюбе Loft ён разам з калегамі прадставіць у клюбным фармаце адзін з галоўных беларускіх альбомаў 2012 году «Кола грукатала». У канцэрце таксама возьме ўдзел гурт Dzivasil, які працуе ў стылістыцы этна-эмбіенту. Разам з гледачамі будуць калядаваць удзельніцы ўнікальнага беларускага гурта Guda. Акрамя сьпеваў, конкурсаў і сюрпрызаў гледачоў чакае адмысловае мэню, кожны зможа замовіць традыцыйныя беларускія калядныя стравы.

cтудзеня (панядзелак). 19:00. Loft cafе (вул. П. Броўкі, 22).

«Калядны вечар з Алегам Хаменкам і сябрамі».

Клюбная прэм’ера праграмы «Кола грукатала».

Адмысловыя госьці: Dzivasil і Guda.

Сьпевы, конкурсы, сюрпрызы, каляднае мэню.

Кошт квітка — 80 000 руб. (уваход), 100 000 руб. (столік).

Квіткі на ўваход можна набыць у касах KVITKI BY і замовіць он-лайн на сайце www.kvitki.by/by

Замовіць столік можна загадзя па тэл. +375 29 38-000-10 (аплата століка на ўваходзе!)

Тэл. для даведак : + 375 29 687-20-93.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

23.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ