«Калядныя імправізацыі» з «Vasabi jazz band»!

23.12.2014 19:00 - 21:00 Белая гасціная Палацу Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4) Бясплатнае

Вось ужо трэці год запар напярэдадні навагодніх святаў у Белай гасцінай палаца Румянцавых і Паскевічаў праходзяць канцэрты з удзелам музыкаў, тых, што бясконца любяць джаз, імправізацыю і разумеюць адзін аднаго з паўслова.

23 снежня ў 19.00 Музычны салон музея запрашае на «Калядныя імправізацыі – 2014» з «Vasabi jazz band» (мастацкі кіраўнік Андрэй Васільеў).

Гэта будзе яркае падарожжа па джазавых стылях, пачынаючы з вытокаў – свінга, блюзу, шафла, заканчваючы энергетыкай сучасных танцавальных рытмаў фанка, хіп-хопа, дыска і эйсід-джаза!

Новую канцэртную праграму пад назвай «Look at me» («Паглядзі на мяне”) “Vasabi jazz band» прадставіць сумесна з Анастасіяй Анікінай (вакал), Сяргеем Калупаха (труба) і Вадзімам Міцько (губны гармонік).
Чакаем вас на канцэрце!

Кошт квіткоў: 70.000 руб.
Даведкі па тэлефонах: 70-33-41, 74-19-11


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

23.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ